«Быць жывымі». Ідзе запіс у сямейную пілігрымку ў Будслаў

Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame з радасцю запрашае ўсе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у V пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Пілігрымка аднадзённая, выходзіць з в. Пузыры Мядзельскага раёна. Шлях складзе каля 15 км.

Тэма сёлетняй сямейнай пілігрымкі — «Быць жывымі».

Інфармацыя пра пілігрымку:

  • Пілігрымка аднадзённая (5 ліпеня).
  • Першапачатковы пункт — в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава).
  • Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку.
  • Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў якасці аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні.
  • Будзе арганізавана транспартнае суправаджэнне (у любы момант можна пад’ехаць да прыпынку).
  • Будзе арганізавана медыцынскае суправаджэнне (у любы момант можна звярнуцца па медыцынскую дапамогу як у дарозе, так і на прыпынку).

Запіс працягваецца да 31 чэрвеня. Запісацца ў пілігрымку можна ТУТ >>>

Праграма сямейнай пілігрымкі:

10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі;
11.00 — выхад пілігрымкі, спевы;
11.10 — Гадзінкі аб Безаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
11.40 — спевы;
11.50 — канферэнцыя “Быць жывымі”;
12.30 — Ружанец у інтэнцыях кожнай сям’і;
13.00 — абед;
14.00 — адпачынак, забаўляльная праграма для дзяцей;
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;
15.20 — сведчанні, спевы;
16.00 — духоўнае практыкаванне “24 гадзіны для Марыі”;
16.30 — Акт прысвячэння сям’і Найсвяцейшай Панне Марыі;
17.00 — урачысты ўваход у Будслаў пад гімн Маці Божай Мagnificat.

Усю актуальную інфармацыю па пілігрымцы можна знайсці ў групе ВКонтакте «Суполкі Маці Божай» і на сайце рухy.

Тэлефоны для даведак: +375 (25) 987 29 28, +375 (44) 719 82 43 — Аліна і Максім Угорычы

для друку для друку