- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Быць сабой або ісці зa натоўпам

be_original [1]Чаму натоўпу так не падабаюцца тыя, хто вылучаюцца на яго фоне? Чаму, жывучы не так, як усе, мы рызыкуем стаць ворагам грамадства? Чаму свет так імкнецца «перастраляць» усіх «белых варон»?

Бог стварыў гэты свет такім разнастайным і унікальным, але мы ўсё ж прымудраемся аб’яднацца ў натоўп і не вылучацца. Паўтараць чужыя думкі, апранацца як усе, ухваляць тое, што падабаецца ўсім, і пагарджаць тым, чым незадаволеныя іншыя. І атрымліваецца, што сярод людзей больш копій, чым арыгіналаў. І хоць такое жыццё нічога і не варта, мы ўсё роўна рады быць прынятымі грамадствам, хоць і цаной страты самога сябе.

Не адзін з нас хоць раз у жыцці на сваім уласным вопыце адчуваў, што значыць быць «белай варонай». Цябе не разумеюць: тое, што для цябе з’яўляецца жыццём, для іншых проста пустое месца. Людзі пачынаюць дзіўна глядзець на цябе, шэпчуцца за тваёй спіной, і табе нехаця становіцца сорамна быць самім сабой.

Але ўзнікае пытанне: ці павінен сапраўдны хрысціянін падабацца ўсім, хто навокал ?

У сучасным свеце заставацца праведным цяжэй, чым здаецца. Хрысціянскія каштоўнасці і цнатлівасць сённе не ў модзе. Усе, хто спрабуе прытрымлівацца гэтых стандартаў, становіцца «белай варонай».

Вы скажаце: але чаму менавіта я павінен быць такім? Чаму я павінен несці гэты цяжар? Замест таго, каб забіваць галаву такімі пытаннямі, запомніце, што менавіта такія людзі рабілі новыя адкрыцці і мянялі ход гісторыі чалавецтва:Ісаак Ньютан, Альберт Эйнтштейн, Марцін Лютар Кінг, Абрагам Лінкальн — гэты спіс можна працягваць бясконца. Але ў той жа час вы павінны ўсвядоміць, што калі хочаце быць гэтым чалавекам, вас часта будуць не разумець і, можа быць, вы застанецеся без апладысментаў.

Мы схільныя бачыць на сваім шляху толькі перашкоды, мы баімся пацярпець няўдачу і думаем, што з намі ніхто не пойдзе. Толькі некаторыя здольныя рухацца наперад у адзіночку, разам з Богам, дасягаючы сваёй мэты.

У Бібліі шмат людзей, якія не былі падобныя на іншых, якія знайшлі ў сабе сілу пайсці супраць натоўпу. Толькі ўявіце, калі б Маісей быў такім, як усе, ён бы не адмовіўся ад свайго становішча ў грамадстве, каб быць са сваім народам. Кожны, хто ведаў яго, напэўна лічыў яго вар’ятам. Самае дзіўнае — гэта тое, што Маісей быў «белай варонай» нават сярод сваіх. Усе сорак гадоў яны, блукаючы па пустыні, не выпускалі магчымасці выказаць яму сваю пагарду. Яны не разумелі яго смагі па Богу.

А калі Давід быў, як усе, хіба ён бы пайшоў супраць Галіяфа. Успомніце Юзафа. Які ў яго быў шлях. І, нарэшце, калі б Хрыстос не адрозніваўся ад усіх, не было б выратавання. Калі б Ён быў, як усе, Ён не захацеў бы пайсці на Крыж, а мы проста не атрымалі б вечнага жыцця з Богам.

Вядома, устаць аднаму супраць усяго свету і адстаяць сваю арыгінальнасць пад сілу далёка не кожнаму. І выбар, быць сабой або быць з натоўпам, падрэзаў крылы не адной «белай вароне», але мы павінны памятаць, што менавіта такімі людзьмі здзяйсняюцца вялікія адкрыцці. Менавіта яны напаўняюць жыццё нечым новым і паказваюць правільны шлях.

Не варта звяртаць увагу на тое, што думаюць пра цябе іншыя. Калі ты ідзеш па шляху Бога і Ён трымае цябе за руку, табе няма чаго баяцца. Калі адмовішся ад мары і пойдзеш за натоўпам, ты не заваюеш натоўп і страціш сябе. Будзь вольным і будзь сабой!

grodnensis.by [2]са спасылкай на Христианский информационный портал [3]