- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

«Будзьце паслухмянымі Богу!»: Пасхальная Вігілія ў Глыбокім

glybokaje_vial_subota27 [1]Святая Імша Вігіліі Пасхальнай у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал.

Літургію гэтага вечара, якая вельмі багатая і прыгожая, працягнула літургія Божага слова аб таямніцы ўваскрасення Пана і вялікіх падзеях гісторыі чалавецтва.

Падчас гаміліі кс. Мікалай заахвоціў паразважаць пра таямніцу чалавечага шчасця і дзе яна схаваная. Адказ на гэтае пытанне аказаўся вельмі простым — у паслухмянасці Богу. Веліч Госпада заключаецца менавіта ў Яго паслухмянасці.

«Калі хочаце, каб Бог зрабіў вас шчаслівымі, будзьце паслухмянымі Госпаду, дазвольце Яму ўвайсці ў вашае сэрца!» — пажадаў святар прысутным вернікам на заканчэнне прамовы.

Пасля гаміліі, адбыўся сакрамант Хросту, падчас якога 12-гадовы юнак Ян, які захацеў належыць да Каталіцкага Касцёла, запрасіў Хрыста ў сваё жыццё.

glybokaje_vial_subota20 [2]

Працягам стала Эўхарыстыя — найважнейшая частка святой Імшы, калі Езус становіцца прысутным на алтары ў постацях хлеба і віна. Ужо апоўначы ўсе вернікі з радасным спевам «Вясёлы дзень» крочылі ў рэзурэкцыйнай працэсіі, на заканчэнне якой заспявалі гімн «Te Deum».

glybokaje_vial_subota26 [3]

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота