“Будзь смелым!”: пра пакліканне да святарства разважалі юнакі ў Паставах

З 29 па 31 кастрычніка парафіяльным доме “Дэон” у Паставах айцы сэрцане правялі спатканне для юнакоў “Будзь смелым!”. Удзел прынялі каля 40 юнакоў як з Віцебскай дыяцэзіі (Паставы, Камаі, Ваўкалаты, Лучай, Шаркаўшчына, Варапаева), так і з Гродна. Галоўным арганізатарам быў кс. Эдуард Сінкевіч SCJ.

Юнакі правялі духоўна актыўную сустрэчу, дзе даведаліся, чым з’яўляецца пакліканне да святарства, пазнаёміліся з жыццём ксяндзоў сэрцанаў, іх харызмай і пасланнем. Кожны дзень быў насычаным: супольная малітва, св. Імша, адарацыя, турнір па футболе і розныя забавы.

Дк. Дзмітрый Прыступа SCJ

для друку для друку