Будслаў збірае моладзь на малітву ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў

12 і 13 кастрычніка ў Будславе каталіцкая моладзь будзе маліцца ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які пройдзе ў Рыме на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання» з 3 па 28 кастрычніка.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, а асабліва моладзь з іншых парафій. Для гасцей прадугледжаны начлег (з сабой трэба мець спальнік і карымат).

Расклад:

12 кастрычніка (пятніца)

18.00 – святая Імша
19.00 – вячэра
20.00 – канферэнцыя
21.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (прыкладна да поўначы)

13 кастрычніка (субота)

9.00 – сняданак
10.00 – праца ў групах
12.00 – святая Імша
12.45 — экскурсія
14.00 – абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
16.30 – заканчэнне

Дабрачынны ўнёсак — 10 рублёў. Пра свой удзел арганізатары просяць папярэдзіць загадзя па тэлефоне +375 (33) 669 86 12  (кс. Павел).

catholic.by

для друку для друку