- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Будслаўскі фэст 2019. Праграма ўрачыстасцяў

Сёлетнія ўрачыстасці, якія 5–6 ліпеня пройдуць у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, упершыню будуць адзначацца як прызнаная ЮНЕСКА частка нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.

Дэвіз Будслаўскага фэста 2019 — “Каралева сем’яў, маліся за нас” — суадносіцца з тэмай душпастырскага года, абвешчанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: “Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі”.

Праграма

5 ліпеня

13.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў новым кусташам санктуарыя
18.00 — св. Імша з удзелам новапрэзбітэраў
20.00 — Акафіст у суправаджэнні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
20.30 — Марыйныя Нешпары
21.30 — рахунак сумлення
22.00 — прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі
23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

6 ліпеня

00.00 — св. Імша з працэсіяй са свечкамі
02.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
02.00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду перад абразом Маці Божай
04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
06.00 — Фацімскі ружанец
07.30 — св. Імша перад абразом Маці Божай (на польскай мове)
08.30 — прэзентацыя рады па справах сям’і пры ККББ
10.00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія з заключным благаслаўленнем

На працягу ўсяго фэсту святары чакаюць з паслугай споведзі ў канфесіяналах базылікі і на адкрытым паветры.

Catholic.by [1]