Браты з Тэзэ наведаюць Мінск

1504brominsk-360Прыёр супольнасці брат Алоіс разам з чатырма іншымі братамі ў бліжэйшы час наведаюць Беларусь падчас пілігрымкі ў Маскву, Мінск, Кіеў і Львоў. Мы радыя запрасіць вас прыняць удзел у малітвах і сустрэчах, якія мы запланавалі ў Мінску:

— панядзелак, 13 красавіка, 19.15 — малітва са спевамі Тэзэ ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, пасля якой адбудзецца сустрэча з братамі (пл. Свабоды, 9);

— аўторак, 14 красавіка, 18.00 — малітва і сустрэча пры грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6);

— аўторак, 14 красавіка, 20.00 — сустрэча ў Праваслаўнай царкве «Усіх Тужлівых Радасць» (вул. Прытыцкага, 65).

Паводле taize.fr

для друку для друку