Браты-блізняты ў Польшчы разам прынялі пасвячэнне дыяканату. Фотафакт

У касцёле Святой Тройцы ў Енджэюве былі высвечаны тры выпускнікі пятага курса Вышэйшай семінарыі ў Кельце. Урачыстую Імшу адслужыў біскуп Марыян Флорчык, паведамляе echodnia.eu.

Пасвячэнне дыяканату прынялі браты-блізняты Лукаш і Томаш Хованец — абодва з парафіі Святой Тройцы ў Енджэюве і Пётр Гжэгожэк — з Тарнаўскай дыяцэзіі.

Для новавысвечаных дыяканаў і іх сем’яў гэта было вялікім перажываннем. Асабліва ўзрушанымі былі бацькі блізнятаў.

для друку для друку