Брат Алоіс распавёў Святому Айцу пра Тэзэ ў Львове

12 сакавіка, брат Алоіс, настаяцель супольнасці Тэзэ, быў прыняты на прыватнай аўдыенцыі Папам Францішкам, інфармуе credo.pro. Сярод іншага ён распавёў яму аб маючай адбыцца сустрэчы моладзі ў Львове (Украіна) у красавіку.

Таксама Папа і настаяцель экуменічнай супольнасці казалі пра развіццё экуменізму, пра будучы Сінод для моладзі і папскую энцыкліку аб святасці.

Як вядома, з 27 красавіка па 1 мая 2018 года ў Львове адбудзецца сустрэча маладых хрысціян, арганізаваная супольнасцю Тэзэ (Францыя). Пасля Вільнюса, Рыгі, Бірмінгема і многіх іншых гарадоў, у гэтым годзе Львоў абраны для вясновай сустрэчы. Стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву паміж Тэзэ, цэрквамі і мясцовымі ўладамі.

Моладзь з Віцебскай дыяцэзіі таксама мае магчымасць паехаць на сустрэчу Тэзэ. Падрабязная інфармацыя па спасылцы>> 

для друку для друку