29 мая ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе адбылася святая Імша за выпускнікоў сярэдняй школы.
Падчас малітвы верных асаблівым чынам маліліся за выпускнікоў, бацькоў і настаўнікаў. У прыгожым танцы былі прынесены дары да алтара, з просьбай аб благаслаўленні на жыццёвы шлях. Момант малітвы выпускнікоў пасля Камуніі моцна ўсхваляваў усіх прысутных.
Пасля святой Імшы ўсе разам накіраваліся на пачастунак па запрашэнню ксяндза Уладзіміра Шыдлоўскага SDS. Вясёлы вечар, цікавыя гульні да позняга вечара суправаджалі маладых людзей.
Няхай Міласэрны Бог кіруе жыццём тых, хто ў гэтым годзе скончыў школу, а Маці Божая апякуецца імі напрацягу жыцця.
с. Таццяна Гмыза, waladarka.by
Аляксей Жылевіч, фота
