Браслаў: парафіяльны «Карытас» арганізаваў свята для дзяцей

У нядзелю 29 красавіка парафіяльнае аддзяленне Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» запрасіла на свята ўсіх дзяцей парафіі, а таксама іншых удзельнікаў дабрачынных праектаў.

Дзякуй Богу, дзень выдаўся сонечным і цёплым, а таму ўсе запланаваныя забавы прайшлі на свежым паветры. Клоуны прапанавалі дзецям рухі пад песні і спартыўныя конкурсы. Ну, і, канечне, дзяцей чакаў пачастунак.

Свята стала добрым баўленнем часу, і было карысным не толькі для фізічнага развіцця дзяцей, але і было інтэграцыйным: разам з усімі танцавалі і праводзілі час дзеці-інваліды.

Дзякуем арганізатарам свята і валанцёрам за магчымасць радаснага перажывання нядзелі ў Велікодны перыяд.

Святлана Жылевіч, тэкст;
Ірына Гайдамовіч, фота

waladarka.by

для друку для друку