Божае Нараджэнне 2018. Святочны тэлеэфір (абноўлена)

24 і 25 снежня Белтэлерадыёкампанія прапануе далучыцца да ўрачыстай св. Імшы ў Магілёве і атрымаць апостальскае благаслаўленне Папы Францішка.

24 снежня ў 21.30 тэлеканал «Віцебск» пакажа прамую трансляцыю св. Імшы Пастэркі, цэлебрацыю якой у віцебскім касцёле Святой Барбары ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

24 снежня ў 21.45 (адразу пасля «Панарамы») тэлеканал «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы канал «Беларусь 24» распачнуць прамую трансляцыю ўрачыстай св. Імшы Пастэркі, цэлебрацыю якой у магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

У 23.45 на гэтых жа тэлеканалах можна будзе паглядзець прамую трансляцыю св. Імшы Пастэркі з Ватыкана, цэлебрацыю якой узначаліць папа Францішак.

25 снежня ў 6.30 раніцы на канале «Беларусь 1» выйдзе ў эфір праграма «Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Нараджэнне Хрыстова».

На канале «Беларусь 3» у 15.55 можна будзе паглядзець трансляцыю традыцыйнага каляднага благаслаўлення Urbi et orbi — Гораду і свету, — якое ўсім вернікам Каталіцкага Касцёла ў гэты ўрачысты дзень удзеліць Святы Айцец Францішак.

26 снежня ў 19.00 тэлеканал «Віцебск» пакажа праграму «Вячэрні Віцебск» з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.

Па матэрыялах Catholic.by і catholicnews.by

для друку для друку