Больш за дзве з паловай тысячы пілігрымаў пяшком і на роварах прыбылі сёлета ў Будслаў

Будслаўскі санктуарый сустракаў пілігрымаў у нядзелю 1 ліпеня.

Сёлетнія ўрачыстасці былі прысвечаныя 20-годдзю каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Найбольшы шлях прайшла пілігрымка з Брэста, якая за 16 дзён пераадолела 537 кіламетраў. Па дарозе да іх далучаліся вернікі з іншых парафій,  і ў выніку ў Будслаў з Пінскай дыяцэзіі прыйшоў 271 вернік.

З Маладзечна ў Будслаў прыйшло 250 чалавек, з Нарачы – 221 чалавек, з Глыбокага – 220 чалавек.

Імша для пілігрымаў адбылася ў сценах санктуарыя Маці Божай. Такія карэктывы ўнесла сёлета халоднае дажджлівае надвор’е.

Але гледзячы на радасныя твары пілігрымаў, можна з упэўненасцю сказаць, што яно не перашкодзіла святу, а было своеасаблівым выпрабаваннем для вернікаў на іх шляху да Маці Божай.

Прапануем увазе чытачоў уваход пілігрымак у Будслаў. Прабачаемся, што пададзеныя яны будуць не ў храналагічным парадку. Таксама нам не ўдалося зняць роварную пілігрымку з Баранавічаў і сямейную пілігрымку. Уваход пілігрымаў з Глыбокага, Браслава і Гудагаю змешчаны на нашым сайце раней.

Пілігрымы з Ракава

Пілігрымы з Брэста

Пілігрымы з Росіцы

Пілігрымы з Барысава

Пілігрымы з Віцебска

Пілігрымы з Мінска

Пілігрымы з Нарачы

Пілігрымы з Маладзечна

Пілігрымы з Бягомля

Пілігрымы з Ліды

Пілігрымы з Наваполацка і Мёраў

Мінская пакутная пілігрымка

Пілігрымка з Пастаў

Мінская роварная пілігрымка

Салезіянская пілігрымка

Зміцер Лупач, тэкст і відэа

Леанід Юрык, фота

для друку для друку