Больш за 100 музыкантаў і спевакоў. Музычны Крыжовы шлях пройдзе ў Кракаве

У нядзелю, 31 сакавіка ў 20.00, у Кракаве распачнецца музычны Крыжовы шлях. Важна адзначыць, што гэта падзея пройдзе ў касцёле Хрыста Адкупіцеля Чалавека, які мае выдатную акустыку.

Музычны Крыжовы шлях адрозніваецца ад традыцыйнага тым, што не мае цалкам моўных разважанняў. Пра муку Хрыста вернікам расказвае музыка, хоць традыцыйныя адказы «Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!» і «Які за нас цярпеў ад ранаў..» усё ж такі захаваліся.

Гэта свайго роду канцэрт, які вядзе да больш глыбокага адлюстравання мукі Хрыста і мае на мэце абудзіць у чалавеку духоўныя перажыванні. І няма ніякіх сумневаў, што музыка з’яўляецца ўнікальным ключом, які адкрывае сэрца — тлумачыць Кінга Масталеж, стваральнік гэтай формы велікапоснага набажэнства.

У арганізацыі мерапрыемства кожны год прымаюць удзел больш за 100 музыкантаў і спевакоў. У гэтым годзе, пра музычнае суправаджэнне Крыжовага шляху клапоціцца тры хоры, аркестр і інструментальныя ансамблі, салісты.

Кожнай станцыі, назва якой будзе называцца і адлюстроўваюцца на слайдах, музычны твор падабраны такім чынам, каб перадаць, як мага лепш, эмацыйнае хваляванне і драматызм кожнага этапа шляху Езуса на крыж.

Музычны Крыжовы шлях складаецца не толькі з традыцыйных велікапосных спеваў, але і з класічнай музыкі, напрыклад Баха ці Моцарта. У сваю чаргу падчас перажывання Крыжовага шляху можна пачуць таксама музыку з розных сучасных і вядомых фільмаў.

Людзі, якія ўжо мелі магчымасць удзельнічаць у музычным Крыжовым шляху, падкрэсліваюць, што нельга яго прапусціць на велікапоснай дорозе чакання ўваскрасення Хрыста.

«Гэта ўнікальнае спалучэнне музыкі і святла. Гук сапраўды можа пракрасціся ў глыб чалавека, і адпаведна абраная мелодыя, несумненна, дапаможа натхніць сваё ўласнае сэрца на, сапраўды, часам вельмі моцнае разважанне», — кажа Марэк адзін з удзельнікаў Крыжовага шляху.

pl.aleteia.org

для друку для друку