- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Больш за 5,6 тысяч журналістаў будуць асвятляць падзеі з Сусветных дзён моладзі ў Кракаве

sdm [1]«5634 журналістаў з 81 краін свету акрэдытаваныя на Сусветныя дні моладзі і апостальскі візіт Папы Францішка ў Польшчу», — сказала Анетта Тышкевіч, кіраўнік Упраўлення па акрэдытацыі. Як паведамляе pope2016.com [2], гэты лік можа змяніцца, група з 20 журналістаў яшчэ чакае пацвярджэнне акрэдытацыі.

Самая шматлікая група журналістаў з Польшчы — 3579, Італія — 340, Францыя — 210, Германія — 184, ЗША — 125, Чэхія — 88, Вялікабрытанія — 87, Іспанія — 76, Бразілія — 62, Славакія — 48. Сярод краін паходжання журналістаў ёсць экзатычныя, такія як Гана, Бурундзі, Бенін, Уганда, якія маюць па аднаму прадстаўніку СМІ.

Акрамя таго, сродкі масавай інфармацыі, якія дзейнічаюць у краінах, дзе хрысціяне не з’яўляюцца самай вялікай рэлігійнай групай, будуць асвятляць падзеі з СДМ праз сваіх прадстаўнікоў: Пакістан — 7, Японія — 6, Кітай — 3, Сірыя — 3, Егіпет — 2, Інданезія — 1.