“Бог жыве”: у Мінску прайшоў міжхрысціянскі музычны фэст

У Мінску ў гатэлі “Манастырскі” 15 красавіка з нагоды велікодных святаў і трохгоддзя няспыннай малітвы за Беларусь адбыўся міжхрысціянскі музычны фэст “Бог жыве”, які сабраў больш за 100 слухачоў і ўдзельнікаў – вернікаў каталіцкай, праваслаўнай і евангельскіх канфесій.

Распачаўся фэст з малітвы “Ойча наш”. Затым перад слухачамі выступілі Віктар Козел з гурта “Тэзаўрус”, Зміцер Цярэнцьеў, гурты “Зоркі забылі зьзяць” і “Рыбы”. Завяршыўся канцэрт супольным выкананнем беларускага рэлігійнага гімну “Магутны Божа”.

Як адзначыла адна з арганізатарак мерапрыемства Вольга Севярынец, фэст плануецца зрабіць штогадовым. А вялікая колькасць гасцей падказвае, што пляцоўку для наступных канцэртаў варта пашыраць.

krynica.info

для друку для друку