«Бог, каторы са мной»: у Оршы адбудзецца чарговы «Вінаграднік»

«Бог, каторы са мной» — для многіх з нас назва чарговай сустрэчы «Вінаградніку» даволі дзіўная. Ідзе размова пра тое, што многія шукаюць асаблівых месцаў, дзе будзе больш Бога, або будзе неяк прасцей у плане веры.

Пісанне нам выразна паказвае, што Божыя людзі заўсёды былі з Богам, на любым месцы і пры любых абставінах. Ім не было проста, як няпроста і нам, але яны былі з Богам. Гэта не месца ўплывае на прысутнасць Бога, а мая вера і мае пошукі Яго…

Усіх сардэчна запрашаем на чарговую сустрэчу «Вінаградніку», якая адбудзецца 4 сакавіка. Як заўсёды, чакае нас не толькі канферэнцыя, але і малітва, і споведзь, і, спадзяёмся, шмат нечаканых падарункаў ад Госпада. Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу.

Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 02.03.2017 (чацвер).

Расклад:

9.00 — сняданне;
10.00 — ранішняя малітва
10.30 — канферэнцыя I
11.30 — канферэнцыя ІІ
12.45 — абед, вольны час
13.30 — Адарацыя, споведзь, размовы
16.30 — святая Імша
17.30 — вячэра
18.30-21.00 — малітва заступніцтва

Тэлефон для запісу:

+375 29 500 40 88 (МТС)

для друку для друку