“Благаславёны Той, Хто прыходзіць у імя Гасподняе, Цар Ізраілеў!”: Пальмовая нядзеля ў Гродне

grodna_palmovaja07У Пальмовую нядзелю гродзенскія каталікі, па ўсталяваўшайся традыцыі, сабраліся каля сцен Бернардынскага касцёла, каб узгадаць урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем і распачаць Вялікі тыдзень.

За тыдзень да Вялікадня, у апошнюю нядзелю Вялікага посту, веручыя святкуюць урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем  напярэдадні сваіх крыжовых пакут. Традыцыйна каталікі Гродна на чале з гродзенскім бускупам Аляксандрам Кашкевічам прайшлі працэсіяй цэнтральнымі вуліцамі горада: ад Бернардынскага касцёла, праз Савецкую плошчу да Катэдральнай базілікі (Фарны касцёл), дзе распачалася святочная Імша. У працэсіі ўдзельнічалі як прадстаўнікі гродзенскіх парафій, так і госці з Ліды-Фара і Скідзеля.

Яшчэ адной мілай традыцыяй гродзеншчыны з’яўляюцца вялізныя вербы, што робіць парафіяльная моладзь задоўга да Пальмовай нядзелі. Вербы ўпрыгожваюцца ядлоўцам, стужкамі, выявамі. Кожная пальма па-свойму асаблівая і падкрэслівае прыналежнасць да таго, ці іншага прыходу. Як напрыклад, францішканская моладзь размяшчае на вярбе крыж у выглядзе літары “таў”. Даўжыня пальм дасягае некалькі метраў у вышыню, таму фізічна адзін чалавек проста не можа яе ўтрымаць у руках, а тым больш несці ў працэсіі. Таму пад час працэсіі вярбу нясуць некалькі вернікаў.

Вераніка Велігор, тэкст
Аляксей Шота, фота

для друку для друку