Бэнэдыкт XVI – самы пажылы Папа ў гісторыі Касцёла

2 верасня 2020 г. Бэнэдыкт XVI стаў самым пажылым Пантыфікам у гісторыі. Папу-эмерыту, якому зараз 93 гады і які знаходзіўся на Пасадзе св. Пятра з 2005 па 2013 гг., споўнілася 34 108 дзён.

Бэнэдыкт XVI, які нарадзіўся 16 красавіка 1927 г., у канцы лютага 2013 г. падаў у адстаўку і стаў першым Пантыфікам, які зрабіў гэта за апошнія сем стагоддзяў. З таго часу ён жыве ў былым кляштары Mater Ecclesiae у Ватыканскіх садах. Papa emeritus носіць белую сутану, якая, паводле шматвяковай традыцыі, прызначана выключна для Біскупа Рыма.

Да гэтага часу самым пажылым Папам быў Леў XIII, які памёр ва ўзросце 93 гадоў, 4 месяцаў і 18 дзён, пасля 25-гадовага пантыфікату. Перад ім быў Клімент XII – на момант смерці яму было амаль 88 гадоў. За ім ішоў Клімент Х – ён памёр праз 10 дзён пасля свайго 86-годдзя.

Амаль 86 гадоў пражыў бл. Пій IX, 31-гадовы пантыфікат якога застаецца самым доўгім у сучаснай гісторыі Касцёла.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку