Біскупы Беларусі зацвердзілі пераклад новых заклікаў у Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі

Дэкрэт Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
аб зацвярджэнні новых заклікаў у Літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі

Ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, 20 чэрвеня, Папа Францішак дадаў у тэкст Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанскай) тры новыя заклікі: Mater misericordiae, Mater spei і Solacium migrantium.

Гэтым дэкрэтам Канферэнцыя Біскупаў зацвярджае пераклад на беларускую мову новых заклікаў з мэтаю іх літургічнага ўжытку, здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.

Першы заклік «Маці міласэрнасці» (Мater misericordiae)дададзены ў літаніі пасля закліку «Маці Касцёла», другі — «Маці надзеі» (Mater spei)— пасля закліку «Маці ласкі Божай» і трэці — «Палёгка мігрантаў» (Solacium migrantium)— пасля закліку «Прытулак грэшных».

Мінск, 6 жніўня 2020 г.
Свята Перамянення Пана

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Біскуп Юзаф Станеўскі, Генеральны сакратар ККББ

  • Тэкст Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанскай) на беларускай мове, дапоўнены новымі заклікамі, ТУТ>>>
  • Версія для друку ТУТ>>>

catholic.by

для друку для друку