- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафію ў Лідзе ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана

[1]Наведванне дапаможным біскупам Юзафам Станеўскім парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Ліда-Індустрыяльны) ва ўрачыстаcць Аб’яўлення Пана стала ўжо добрай традыцыяй.

Ксёндз біскуп узначаліў вячэрнюю святую Імшу, на якой сабралася  шматлікая колькасць вернікаў, каб сустрэцца з Панам і прывітаць жаданага і дарагога госця. У сваёй гаміліі іерарх падкрэсліў, што зместам урачыстасці Трох Каралёў з’яўляецца аб’яўленне таямніцы збаўлення ў Езусе Хрысце. Божае Нараджэнне больш канцэнтруецца на прыніжэнні Сына Божага да людской натуры, падкрэсліваючы зямное нараджэнне Божага Слова. Урачыстасць жа Аб’яўлення Пана скіроўвае наш позірк на Божую веліч Нованароджанага. Асобая ўвага была ўдзелена постаці Маці Божай. У кожнай жыццёвай сітуацыі Яна імкнулася распазнаць і выканаць Божую волю. Такая пазіцыя была для Яе крыніцаю новай сілы. Для нас гэта важны напамін пра тое, што паслухмянасць Богу і Яго волі гарантуюць шчасце ў сям’і і грамадстве — магчыма, асабліва сёння.

[2]

Тры Мудрацы прынеслі Нованароджанаму Збаўцу свае дары. Іерарх прыехаў у Лідскую парафію таксама не з пустымі рукамі: дарослыя ўзбагаціліся Словам Божым і атрымалі душэўнае задавальненне ад сустрэчы, а дзеці цешыліся салодкім падарункам, які атрымалі ад біскупа Юзафа.

Марына Габіс, тэкст
Маргарыта Снапко, фота