Біскуп Яшэўскі заклікаў памятаць пра Пост у Міжнародны жаночы дзень

prayer-on-my-knees4Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB павіншаваў жанчын і дзяўчат са святам 8 сакавіка і заклікаў не браць удзел у працоўных карпаратывах, а таксама ў сяброўскіх застоллях.

На сваёй старонцы ў Фэйсбук іерарх заахвочвае ўсіх верніц Каталіцкага Касцёла памятаць пра Вялікі пост і пра касцёльны наказ: «захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах».

Біскуп таксама нагадаў словы з Евангелля: “Праз смерць і муку Хрыста на крыжы дзеля нас, грэшных, супрацьстаім спакусе, бо як кажа сам Хрыстос «верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім» (Лк. 16,10).

для друку для друку