Біскуп Яшэўскі SDB прыняў актыўны ўдзел у каталіцкім “суботніку” у Магілёве

DSCF6878Па ініцыятыве біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB 26 верасня адбылася сумесная праца святароў і вернікаў Магілёўшчыны на тэрыторыі будынка па вул. Ленінская, 27. 

На просьбу біскупа, дапамагчы распачаць добраўпарадкаванне тэрыторыі будынка, які плануецца ў будучыні прыстасаваць у душпастырскі цэнтр для Каталіцкага Касцёла Магілёўшчыны, з ахвотай адгукнуліся святары і вернікі не толькі ўсіх магілёўскіх парафій, але і з Бабруйска, Касцюковіч, Горак, Чавусаў, Шклова, Фашчаўкі.

DSCF6945

DSCF6935

Цяжка было пачаць – асабліва тады, калі мы пабачылі стан рэчаў, але без сумневу, благаслаўленне на пачатак працы, удзеленае біскупам Аляксандрам, дапамагло, як і тое, што іерарх не толькі благаславіў на працу, але і сам быў вельмі актыўным удзельнікам акцыі!

DSCF6866

DSCF6886 DSCF6965

Канешне, тое што было сёння зроблена, нехта можа палічыць мізэрным у параўнанні, што яшчэ трэба зрабіць (неабходная амаль поўная рэканструкцыя будынку)… Аднак факт таго, што мы змаглі сабрацца разам, што мы маглі праславіць Бога і праз працу,  з’яўляецца відавочным знакам таго, што сапраўды разам мы можам зрабіць шмат.

DSCF6996

DSCF7044

DSCF7030

mohylev-katolik.by

для друку для друку