- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Біскуп падаў у адстаўку і сыходзіць у манастыр

[1]У мінулую пятніцу, 14 верасня 2018 года, Святы Айцец прыняў прашэнне аб адстаўцы ад выканання пастырскіх абавязкаў у архідыяцэзіі Партов’еха (Эквадор), якое падаў арцыбіскуп Ларэнца Вальтоліні.

Хоць біскупу Ларэнца ўжо 70 гадоў, яго адстаўка не звязаная са здароўем ці з «унутраным крызісам». Біскуп вырашыў засяродзіцца на малітоўным жыцці ў манастыры трапістаў у Санта Марыя дэль Парадыз, што ў Сальсэда.

Арцыбіскуп Вальтоліні — італьянец па паходжанні, у Эквадор прыбыў 39 гадоў таму. У 1993 годзе стаў дапаможным біскупам архідыяцэзіі Партов’еха, а ў 2007 годзе — арцыбіскупам. З тых часоў ён рэгулярна наведваў манастыр трапістаў, прысвечаны Найсвяцейшай Панне, Каралеве Раю. Ужо ў 2014 годзе ён падаў фармальнае прашэнне вызваліць яго ад абавязкаў ардынарыя.

Ужо ў лістападзе арцыбіскуп Ларэнца стане братам гэтай манаскай супольнасці. У лісце да сяброў ён прызнаўся, што ніколі і не думаў пра манаскае жыццё, але, працуючы як місіянер, а затым стаўшы біскупам, ён зразумеў: без малітвы і ўнутранага жыцця Касцёл не выстаіць, без духоўнасці ён рэгрэсуе.

Паводле credo.pro [2]