Біскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў парафіяльную ўрачыстасць у Лаздунах

28 кастрычнiка, у дзень свайго нябеснага апекуна, у парафii Святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах адбыўся парафiяльны фэст. Святочную Імшу з гэтай нагоды ўзначалiў дапаможны бiскуп Гродзенскай дыяцэзii Юзаф Станеўскi. Таксама на ўрачыстасцi прысутнiчаў ксёндз-дзекан Вiктар Субель, пробашч парафii ў Трабах, i святары з усяго Iўеўскага дэканату.

Касцёл у Лаздунах у гэты дзень быў перапоўнены. Акрамя парафiянаў на ўрачыстаць прыбылi госцi з усiх куткоў нашай краiны, а таксама i з-за мяжы. У сваёй гамiлii бiскуп Юзаф узгадаў бiяграфiю святых апосталаў i на прыкладзе гiсторыi пра чалавека, якому неспадзявана  аб‘явiўся Бог праз другога чалавека, заклiкаў, каб людзi любiлi адзiн аднаго i памяталi, што Бог нас любiць у кожнай жыццёвай сiтуацыi. Падчас малiтвы вернiкаў, ксёндз пробашч Анджэй Бурак малiўся ва ўсiх iнтэнцыях парафii, а таксама за ксяндза-бiскупа, ва ўсiх яго справах i каб ён як мага часцей наведваў парафiяльную супольнасць у Лаздунах.

Завяршылася ўрачыстасць Эўхарыстычнай працэсiяй i гiмнам «Цябе, Бога, праслаўляем». Пасля гэтага іерарх удзялiў адмысловае благаслаўленне для кожнага дзiцяцi, якiх у гэты дзень сабралася ў Лаздунскай святынi нямала.  Кожнаму з iх падараваў памятны абразак. Парафiяльная рада ў сваю чаргу склала шчырыя словы падзякi для бiскупа за яго прысутнасць i скiраванае Божае слова, а таксама за ксяндза пробашча, якi на працягу васьмi год працуе ў Лаздунах. За яго добрае сэрца, спагаду i павагу да парафiян, за клопат аб святынi, аб духоўным стане парафiян, за катэхэзу для дзяцей i моладзi. Словы падзякi прагучалi i для спадарынi Iнны i яе сына, якiя ўпрыгожылi ўрачыстасць спевам i iгрой на аргане. Пасля супольнага фотаздымка, усе прысутныя з радасцю ў сэрцы i ўсмешкай на твары, духоўна ўзбагачаныя, разышлiся да дому з надзеяй на хуткае спатканне з бiскупам Юзафам iзноў.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі