Біскуп ў Анголе занепакоены высокім узроўнем прастытуцыі і наркаманіі

Хесус Тырса Бланка SDB, Біскуп Усходне-Ангольскай Дыяцэзіі ў Лвене, засцерагаў ад хутка растучых паталогій сярод мясцовай моладзі.

Шасцідзесяцідвухгадовы Іерарх, які паходзіць з Аргенціны, адзначыў, што ў Анголе вельмі высокі ўзровень прастытуцыі і наркаманіі, дадаўшы, што алкагалізм таксама з’яўляецца небяспечнай з’явай у мясцовым грамадстве.

«Мы павінны глядзець на гэтыя з’явы з міласэрнасцю і прыкласці ўсе немаганні, каб дапамагчы залежным асобам«, — сказаў біскуп Бланка.

Гэтыя паталогіі перарастаюць з эканамічнага крызісу ў гэтай афрыканскай краіне, заўважыў біскуп, які працуе ў Анголе больш за 20 гадоў. На яго думку, прастытуцыя — гэта прагрэсавальная з’ява ў мясцовым грамадстве, часткова звязаная з крызісам, з якім сутыкаюцца шматлікія сем’і.

Ардынарый Лвена адзначыў, што для барацьбы з нарастаючай з’явай празмернага ўжывання алкаголю і наркаманіі сярод маладых людзей неабходны «вельмі неадкладныя меры». «Мы павінны глядзець на гэтыя з’явы з міласэрнасцю і прыкласці ўсе намаганні, каб дапамагчы залежным асобам», — дадаў біскуп Бланка.

Насельніцтва Анголы складае больш за 28 мільёнаў чалавек, перважна маладыя людзі.

Моладзь пераважае ў насельніцтва Анголы больш за 28 мільёнаў. У большасці з іх пасля 2014 года, калі пачаўся крызіс у гэтай краіне, маюць праблемы з працаўладкаваннем. Узровень беспрацоўя складае там амаль 30 адсоткаў.

Пераклад Вікторыі Колзун, catholicnews.by

Паводле deon.pl

для друку для друку