Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам шчучынскай парафіі

Schuchun_kanfirmacyja0113 мая ў парафіі айцоў піяраў у Шчучыне, у гадавіну аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, падчас урачыстай Эўхарыстыі ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 60 кандыдатам.

Да прыняцця сакраманту хрысціянскай сталасці моладзь рыхтавалася на працягу двух гадоў: удзельнічала ў катэхезах, набажэнствах і спецыяльна падрыхтаваных рэкалекцыях.

Заканчэннем урачыстасці стала працэсія і фацімскае набажэнства, падчас якога яшчэ раз у рукі Марыі былі аддадзены моладзь і дарослыя, якія прынялі ў гэты дзень сакрамант Святога Духа.

Schuchun_kanfirmacyja07

Моладзь падзякавала біскупу за атрыманы дар канфірмацыі, а таксама святарам за дапамогу добра падрыхтавацца духоўна да гэтай урачыстасці.

Біскуп жа пажадаў, у першую чаргу, адвагі «для мужнага вызнавання сваёй веры».

А. Віталь Слука SP, тэкст;
Ала Бібікава, фота

для друку для друку