Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі ў Шчучыне

16 верасня ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне ардынарый Віцебскай дыяцэзіі кс. біскуп Алег Буткевіч удзяліў 20 вернікам сакрамант канфірмацыі.

Звяртаючыся да кандыдатаў, якія рыхтаваліся да прыняцця сакраманту хрысціянскай сталасці на працягу двух гадоў, біскуп Алег заахвоціў маладых вернікаў у цэнтр свайго жыцця заўсёды ставіць асобу Езуса Хрыста і, нягледзячы ні на што, заўсёды трымацца Яго і быць гатовым адважна, штодня, Ім жыць, жыць Ягоным словам і Яго бараніць.

На заканчэнне моладзь падзякавала біскупу Алегу за ўдзелены сакрамант і магчымасць супольнай малітвы. Таксама, словы падзякі маладыя вернікі выказалі сваім святарам, якія дапамагалі добра падрыхтавацца да гэтай урачыстасці.

а. Віталій Слука SP, тэкст;
Андрэй Арціш, фота

для друку для друку