Біскуп Алег Буткевіч удзеліць святарскае пасвячэнне дыякану Алегу Хмылко

7 кастрычніка 2017 года ў 11 гадзін у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбудзецца святая Імша, падчас якой біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзеліць святарскае пасвячэнне дыякану Алегу Хмылко.

Дыякан нарадзіўся 13 красавіка 1989 года і паходзіць з парафіі св. Андрэя Апостала ў Лынтупах.

Кандыдат да святарства вучобу распачынаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, апошнія два гады вучыўся ў архідыяцэзіяльнай семінарыі ў Беластоку. 25 лютага 2017 года ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе атрымаў дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча. Дыяканскую практыку праходзіў у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.

для друку для друку