Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з клубам сеньёраў у Віцебску

Сустрэча прайшла 12 снежня і мела калядны характар, таму ўдзельнікі клуба ахвотна падзяліліся аплаткам з біскупам. Іерарх пажадаў прысутным бадзёрасці і маладосці духа.

Клуб сеньёраў у Віцебску дзейнічае пры каталіцкім дабрачынным таварыстве “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Дырэктар “Карытас” кс. Андрэй Аніскевіч зазначае: “Я асабіста вельмі радуюся, калі мы можам нечым памагчы людзям у сталым узросце. Некаторыя з іх жывуць самотна, таму мы і арганізавалі гэтую калядную сустрэчу, каб падтрымаць і павіншаваць нашых дарагіх сеньёраў”.

Варта дадаць, што клуб сеньёраў сустракаецца пры Віцебскім “Карытас” раз у месяц. Сустрэчы праходзяць у прыязнай абстаноўцы, напоўненыя сумеснай малітвай, гутаркамі і гарбатай з печывам.

Кс. Віктар Місевіч, тэкст і фота

для друку для друку