Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з беларускімі землякамі, якія нясуць служэнне ў Рыме

Біскуп Алег Буткевіч, які знаходзіцца ў Рыме ў рамках візіту Ad limina Apostolorum, наведаў сясцёр з манаскай кангрэгацыі Францішканак Сям’і Марыі, якія працуюць у ватыканскім педыятрычным шпіталі «Bambino Gesu».

У супольнасці жыве сястра Ірына Раманчук, якая паходзіць з Глыбоцкай зямлі. Ужо 11 гадоў яна працуе ў неўралагічным аддзяленні адной з лепшых у Еўропе дзіцячых клінік.

Таксама біскуп Алег сустрэўся з айцом Аляксандрам Івашчонкам, тэатынцам, які паходзіць з Глыбокага, але жыве і нясе святарскае служэнне ў Рыме.

А на самым пачатку візіта, 31 студзеня, Віцебскі іерарх наведаў беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё, дзе працуе кс. Аляксандр Амяльчэня, які нарадзіўся і адчуў пакліканне да святарства ў Браславе.

Фота са старонкі Ватыканскага радыё ў facebook

для друку для друку