Біскуп Алег Буткевіч прызначыў новага канцлера Віцебскай дыяцэзіі

misevichБіскуп Алег Буткевіч 15 чэрвеня 2016 года прызначыў канцлерам Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктара Місевіча, галоўнага рэдактара “Каталіцкага Весніка”.

Кс. Адам Дынак, які дагэтуль займаў пасаду канцлера дыяцэзіі, дэкрэтам біскупа Алега скіраваны на працу ў Міждыяцэзіяльную Духоўную Семінарыю ў Пінску.

Кс. Віктар Місевіч з 1996 да 2001 навучаўся ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне. У 2003 атрымаў ступень магістра тэалогіі ў Варшаўскім Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага. У 2004 быў пасвечаны ў святары і працаваў у парафіях Віцебскай дыяцэзіі: у Віцебску, Полацку, Ветрыне, Фарынаве, Глыбокім, Бягомлі і Дзеркаўшчыне. У 2014 годзе скончыў Каталіцкі Універсітэт Яна Паўла ІІ ў Любліне. Атрымаў ступень магістра кананічнага права і здаў экзамен на ступень ліцэнзіята з правам выкладання ў каталіцкіх вышэйшых навучальных установах. З 2012 да 2014 года кіраваў Біскупскім Судом у Віцебску. З’яўляецца суддзёй гэтага Суда.

Да абавязкаў канцлера ў Каталіцкім Касцёле належыць афармленне дакументаў, справаводства і заведванне курыяльным архівам.

для друку для друку