Біскуп Алег Буткевіч правёў адвэнтавыя рэкалекцыі ў Лядску

З 9 па 11 снежня ў парафіі св. Станіслава Мучаніка ў Лядску (Шчучынскі дэканат) адбыліся парафіяльныя рэкалекцыі, якія праводзіў біскуп Алег Буткевіч, Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі.

Біскуп Алег  нагадаў прысутным аб тым, што Бог, ствараючы чалавека з любові, уклаў у сэрцы кожнага чалавека вялікую любоў і прагненне пошуку Бога, ахвоту яднання з Ім, якую грэх забівае, што робіць чалавека нясчасным.

Біскуп прысвяціў шмат увагі сямейнаму жыццю і пагрозам, якія сёння перажывае каталіцкая сям’я.

Ардынарый адзначыў: “Кожнае жыццё чалавека – гэта бязцэнны дар, які трэба берагчы,  а Бог, ствараючы чалавека, загадаў, каб чалавек быў плодны і размнажаўся (Быцця 1,28).  Прымаючы Бога ў сваю сям’ю, мы не можам не прыняць і Божы план, але пакліканыя, каб  пра яго разважаць,  а пасля рэалізаваць. Гэта прыносіць неабмежаванае шчасцце кожнаму чалавеку, а асабліва з’яўляецца прыкладам веры для дзяцей”.

Рэкалекцыі скончыліся пастырскім бласлаўленнем, якое ўліло ў сэрцы вернікаў радасць, бо Божая ласка і радасць — плён дзеяння Святога Духа.

Кс. Алег Пятрашка

для друку для друку