- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Біскуп Алег Буткевіч правёў рэкалекцыі ў Гродне

[1]У каталіцкай парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (пабрыгіцкі касцёл) 7-10 сакавіка правёў вялікапосныя духоўныя практыкаванні біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

— Наследваць Хрыста, давяраць Хрысту і быць сведкамі Хрыста — гэта былі галоўныя думкі, якімі дзяліўся біскуп Алег з удзельнікамі рэкалекцый, — распавёў кс. Антоні Грэмза.

[2]

— Плённыя духоўныя практыкаванні ўмацоўваюць дух і накіроўваюць імкненні хрысціяніна да больш дакладнага выканання на зямлі задумаў Пана. Вялікі Пост — гэта час, калі Бог заклікае нас размясціць зноў усё на свае месцы.

[3]

Падчас Вялікага посту Гасподзь асабліва заклікае нашыя сэрцы і дапамагае нам зноў наладзіць наша жыццё, як Ён сам запланаваў для нас, дадаў святар.

Katolik.life [4]
фота са старонкі Укантакце [5]