Прэс-канферэнцыя адбылася 18 снежня ў курыі Віцебскай дыяцэзіі.
На ёй прысутнічалі журналісты каталіцкіх і свецкіх СМІ, а таксама канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч.
У сваім уступным слове біскуп коратка падвёў вынікі мінулага года, а таксама распавёў пра планы на 2019 год. Гэты год для Віцебскай дыяцэзіі асаблівы, бо ў кастрычніку будзе адзначацца 20-ці гадовы юбілей утварэння дыяцэзіі.
Сярод іншага “будуць праведзены мерапрыемствы па паглыбленні культу мучанікаў за веру, якіх было шмат, у тым ліку і на нашай зямлі. Гэта мучанікі з Росіцы, а таксама з Беразвечча, гэта зараз ужо Глыбокае. Там цяпер знаходзіцца вязніца, а калісьці быў кляштар базыльянаў. Месца, якое было пазначана ў свой час вялікай трагедыяй”.
Потым іерарх адказаў на пытанні журналістаў, пасля чаго для тэлебачання было запісанае віншаванне ардынарыя на свята Божага Нараджэння.
А напрыканцы біскуп Алег і ксёндз Віктар паламаліся аплаткамі з прысутнымі журналістамі, дзе кожны пажадаў адзін аднаму шчасця і ўсяго добрага ў будучым годзе.
Зміцер Лупач, тэкст
Марына Сінкевіч, фота