Біскуп Алег Буткевіч: «Першы раз я пайшоў у пілігрымку падчас вучобы ў БАТУ, калі яшчэ нават не марыў стаць святаром»

piligrymka32Чарговы раз застанецца ў гісторыі пешая пілігрымка Браслаў-Будслаў. Хутка і плённа прамінулі дні падарожжа да Маці Божай. Узбагацілі духоўна, паядналі з Богам і бліжнім, узмацнілі веру і падмацавалі сілы ў абвяшчэнні Евангелля ў штодзённым жыцці кожнага пілігрыма.

Некаторыя ўдзельнікі 25-ай браслаўскай пілігрымкі дзеляцца сваімі ўражаннямі, адчуваннямі, успамінамі…

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч:

“Першы раз я пайшоў у пілігрымку падчас вучобы ў БАТУ, калі яшчэ нават не марыў стаць святаром. Пілігрымка на той час была цікавай падзеяй і налічвала каля шасцідзесяці чалавек.
Цікава, што ў ёй бралі ўдзел будучыя святары кс. Аляксандр Амяльчэня, кс. Марат Казлоўскі, кс. Аляксандр Багдановіч. Цікавай была таксама і рэакцыя людзей, пытанні: “Чаму і куды мы ідзём? Чаму пехатой?” Часта пілігрымку ўспрымалі за пахавальную працэсію, хоць так пілігрымка не выглядала, заўсёды было шмат спеваў, малітвы, панаваў узнёслы настрой.
Удзячнасць тым святарам, якія распачыналі гэтую справу: кс. Францішак Кісель, кс. Альфрэд Пяхота, кс. Кшыштыф Мянкіна, кс. Андрэй Бочар, якія толькі пачыналі сваю працу і былі яшчэ маладымі.

Не даводзілася хадзіць шмат, толькі тры разы, бо распачалася вучоба ў семінарыі. Падчас святарскага служэння больш дзесяці разоў хадзіў з Віцебска, маючы багаты вопыт Браслаўскай пілігрымкі.piligrymka34

Праз 25 год варта сцвердзіць, што пілігрымка жыве, маладзее, набываючы ўсё большы вопыт пілігрымавання, што з’яўляецца выразным знакам Божага благаслаўлення для гэтай ініцыятывы. Напэўна, не можа быць інакш, бо пілігрымка спаўняе ролю праслаўлення ўсемагутнага Бога, ушанавання Найсвяцейшай Панны Марыі, яднання людзей паміж сабой і Богам.

Жадаю Браслаўскай пілігрымцы захоўваць заўсёды малітоўны дух і святкаваць чарговыя юбілеі”.

Рышкевіч Ганна, 30 год:

“Іду 10, ці 11, ці 13раз! Не памятаю. Але ў гэтым годзе іду пасля доўгага перапынку ў 7 год. Калісьці ходзіла штогод, потым вучоба, праца. І вось я ізноў у пілігрымцы! Уражанняў шмат. Найбольш цешыць колькасць маладых людзей, якія ідуць упершыню, нягледзячы на тое, што ў большасці з іх няверуючыя быцькі. Яны самі шукаюць, пытаюцца, мы толькі радыя іх падтрымаць, стараемся даваць добры прыклад. Успамінаем сябе ў іх узросце. Таксама вельмі ўразіла гасціннасць сустракаючых: мы кожны дзень мелі такія пасілкі ад людзей, што сваю ежу вязу назад ☺.

У гэтым годзе для мяне пілігрымка сімвалічная не толькі таму, што яна юбілейная 25-ая, а таму, што ў мяне самой юбілей і святкую яго ў пілігрымцы, уваходзячы ў Будслаў. Ёсць за што дзякаваць і аб чым папрасіць”.

piligrymka30Ireneusz Krzyżanowski:

Święto radości!

„Wstawaj i krocz razem, ze mną Ja idę za Chrystusa i kościół”

Ta pieśń śpiewana przez młodzież, która tworzyła pielgrzymkę z Brasławia do Budsławia. Jest symbole i nadzieją na lepsze czasy dla naszych narodów. Uczestniczyłem jako pielgrzymkowy weteran (71 lat) pierwszy raz w pielgrzynmce po ziemi białoruskiej. To piękny bratni kraj i wspaniali ludzie. Cieszę się że mogłem w tych rekolekcjach w drodze uczestniczych. Gratuluję organizatorom, dziękujemy wszystkim gospodarzom miast i wsi, za serdeczne przyjmowanie nas. Moja intencja: módlmy się w intencji naszych narodów Polski i Białorusi, niech Bóg, Honor i Ojczyzna będą naszymi wspólnymi wartościami.

Наталья, 15 лет:

«Наша пилигримка просто супер. Каждый новый день лучше вчерашнего».

Яна, 17 год:

“Мне вельмі спадабалася гэтая пілігрымка. Колькі пазітыўных пачуццяў, эмоцый атрымліваем за гэты час! Хочацца, каб мы заставаліся разам і далей”.

Алиса, 14 лет:

«Всё просто замечательно! Пилигримка наша супер!!! ☺»

Ксёндз Іван Кароткін:

“Іду ўжо 5-ы раз з Браславам і кожны раз мы становімся нібы адна сям’я. У гэтай пілігрымцы адчувалася атмасферф сяброўства, клопату адзін пра аднаго. Радасць, якая панавала ў пілігрымцы дапамагала лягчэй перанесці спякоту і боль мазалёў. Шмат моладзі і бачна, што яны хочуць жыць з Богам. Няхай Марыя дапаможа нам у гэтым”.

Татьяна, 15 лет:

«Идти в пилигримке очень весело и интересно! Собираюсь и в следующем году!»

Клерык Яўгеній Жукоўскі:

“Папрасілі мяне напісаць штосьці пра пілігрымку… Магу сказаць толькі адно: “Усё атрымалася! Дайшлі!” Думаю, што кожны крочыў з Хрыстом у сэрцы і аддаваў гэтае сэрца іншым. Думаю, што гэта самая галоўная мэта. Усё на хвалу Бога!!! Дзякую ўсім за тое, што былі адной сям’ёй”.

Ksenija, 23 года:

«Всё супер! Удивительные люди, чудесные песни, отличное настроение! Всем любви и счастья».

Андрусь, 18 год:

“Пілігрымка – гэта заўсёды класна! Дзякуй усім за добры настрой. Сустрэнемся ў наступным годзе! ☺”

piligrymka29Людміла, 45 год:

“Для мяне пілігрымка – гэта адыход ад сучасных цяжкасцей нашага жыцця, крыніца ачышчэння. Пасля яе становішся больш трывалым і ніякія нязгоды не могуць цябе зламаць. У гэтым годзе пілігрымка была вельмі цікавай,бо з намі крочыў біскуп Алег, адказваў на нашыя пытанні, праводзіў цікавыя канферэнцыі і таксама разам з намі перажываў усе цяжкасці пілігрымкі”.

Галина Александрович, 61 год, Рига:

«Пилигримка – это место, где наполняется верой и Богом моя душа. Таких впечатлений и людей я не встречаю в обычной жизни. Особенно нравятся конференции епископа Олега. Многие вещи становятся более понятными. Надеюсь пойти в следующем году».

Вера, 62 года:

«Иду первый раз. Я счастлива, что пошла в пилигримку, что встретилась с хорошими людьми как Ванда и Валя. Спасибо Богу за этих людей».

Марина, 18 лет:

«Сегодня последний день пилигримки и становится как-то грустно. Позади уже более 120+ и казалось, что пора уже устать! Но нет! Такая сплочённость, дружелюбие и весёлые песни подбадривают нас, а молитва даёт всё новые и новые силы каждую минуту. Очень понравилось, много впечатлений, жду новой встречи в следующем году».

Паводле waladarka.by

для друку для друку