Біскуп Алег Буткевіч: не бойцеся прыйсці да Бога!

budslau_polsk10Ранішняя св. Імша ў Будславе прайшла традыцыйна на польскай мове. На палявым алтары пад кіраўніцтвам біскупа Віцебскага сабралася духавенства і пілігрымы. Прысутнічаў таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Урачыстае набажэнства ўпрыгожваў сваім спевам хор «Авэ Марыя» з Глыбокага.

У святочнай гаміліі біскуп Алег Буткевіч звярнуў увагу прысутных на страх, які можа запанаваць у сэрцы чалавека. Гэты страх паходзіць ад прывязанасці да граху. Падобна першаму чалавеку Адаму грэшнікі хаваюцца перад Богам і баяцца з Ім сустрэчы. Аднак, ёсць Марыя — Маці Міласэрнасці, якая з’яўляецца магутнай Заступніцай кожнага чалавека. Марыя кажа, каб мы навярталіся і адкінулі страх. Яна ахінае сваёй матчынай любоўю ўсіх сваіх дзяцей.

кс. Віктар Місевіч, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку