Біскуп Алег Буткевіч наведаў абласны радзільны дом і павіншаваў маці і лекараў са святамі

У вігілію свята Божага Нараджэння па запрашэнні галоўнага лекара Алены Леановіч Віцебскі абласны радзільны дом наведала незвычайная дэлегацыя: біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, намеснік дырэктара дабрачыннага фонда «Адкрытыя сэрцы» Іван Пузанаў і валанцёр фонда Вольга Чаркасава, а таксама супрацоўніца Caritas Віцебскай дыяцэзіі с. Дар’я Галубкова.

Біскуп Алег павіншаваў маладых маці з нараджэннем дзяцей, а таксама з надыходзячым святам Нараджэння Пана і Новым годам, паблаславіў немаўлят і ўручыў падарункі, падрыхтаваныя сумесна фондам «Адкрытыя сэрцы» і Caritas Віцебскай дыяцэзіі.

с. Дар’я Галубкова OV

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі