Біскуп Алег Буткевіч маліўся з вернікамі ў в. Барсукі ва ўспамін святога Юрыя

barsuki3023 красавіка Каталіцкі Касцёл успамінае мучаніка святога Юрыя, рымскага воіна. Выява гэтага святога, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры.

У в. Барсукі (Докшыцкі дзеканат) капліца, якая чатыры гады таму была асвечаная біскупам на пенсіі Уладзіслава Блінам, носіць тытул святога Юрыя.

23 красавіка 2016 года вернікі гэтай маленькай святыні разам з пробашчам кс. Юрыем Бараўнёвым віталі на парафіяльным фэсце дарагіх гасцей, сярод якіх быў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Прысутнічалі таксама докшыцкі дзекан кс. Раман Мурзіч, кс. Віктар Місевіч з Дзеркаўшчыны і кс. Пётр Пятрага, пробашч у Касцяневічах.

Біскуп Алег ахвяраваў св. Імшу ў інтэнцыі жыхароў парафіі, каб заступніцтва св. Юрыя дапамагала бараніць і жыць паводле хрысціянскай веры.

Падчас гаміліі іерарх асаблівым чынам звярнуў увагу на тры моманты, праз якія асоба св. Юрыя асабліва блізкая сёння да нас і якія мы не павінны ігнараваць у сваім жыцці, а менавіта знак еднасці і згоды, вернасць сваёй веры, перамога над злым духам.

Віцебскі ардынарый таксама нагадаў пра ролю мужчын у касцёле і сям’і і заклікаў мужчынскую палову прысутных да штодзённай малітвы.

Вернікі в. Барсукі скіравалі словы ўдзячнасці біскупу Алегу за прысутнасць на парафіяльнай урачыстасці і словы віншавання свайму пробашчу Юрыю, які ў гэты дзень адзначае Дзень імянінаў і Дзень нараджэння.

barsuki19

Ксёндз Юрый Бараўнёў шчыра падзякаваў парафіянам, якія заўсёды дапамагаюць і падтрымліваюць святара.

На заканчэнне ўрачыстасці адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, Літанія да святога Юрыя і Эўхарыстычная працэсія вакол капліцы.

barsuki22

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

для друку для друку