Біскуп Алег Буткевіч і ксёндз Вячаслаў Барок адносна выказвання Святланы Алексіевіч

У часе жывога эфіру на расейскім тэлеканале «Дождь» беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч перасцерагла гледачоў на прыкладзе нашае краіны.

«Вайна, якую распачала Расея на Данбасе, – на сумленні Расеі. Таму што гэткую вайну можна распачаць і ў Беларусі: дайце туды танкі і зброю – і там католікі будуць забіваць праваслаўных і каго-заўгодна», – заявіла пісьменніца.

Менавіта гэтыя словы на радзіме нобэлеўскай лаўрэаткі шмат для каго займелі эфект сапраўднага выбуху. Мы папрасілі пракаментаваць гэта выказванне біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і ксяндза Вячаслава Барка. Каментар быў запісаны падчас асвячэння касцёла святога Антонія ў Віцебску ў нядзелю, 11 чэрвеня.

Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, відэа

для друку для друку