Біскуп Алег Буткевіч даслаў спачуванні з нагоды смерці арцыбіскупа Зімоўскага

ZygmuntZimowskiАрцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі ўзначальваў Папскую Раду пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Ён вельмі актыўна садзейнічаў у Віцебскай дыяцэзіі правядзенню міжнародных канферэнцый “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”.

Тэкст спачування на англійскай мове быў дасланы ў Папскую Раду пастырства работнікаў сферы аховы здароўя.

“Ад імя Віцебскай дыяцэзіі я выказваю шчырыя спачуванні ўсім тым, каго закранула смерць арцыбіскупа Зыгмунта Зімоўскага, Старшыні Папскай Рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя.

Арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі падчас сваёй працы ў якасці Старшыні Папскай Рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя актыўна садзейнічаў у Віцебскай дыяцэзіі правядзенню міжнародных канферэнцый “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”.

Смуткуючы па спачыламу арцыбіскупу, я малюся да Пана Бога, якому ён служыў у хворых і церпячых, каб адарыў яго паўнатой шчасця ў Нябесным Валадарстве.”

+Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі

для друку для друку