- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў у Гродне хатніх жывёл

phoca_thumb_l_  17 [1]Вядома, што неад’емнай складаючай жыцця і дзейнасці св. Францішка Асізскага былі ягоная любоў да ўсяго існага, замілаванне навакольным светам і распаўсюджванне ідэі братэрства з кожнай жывой істотай. Усё гэта стала прычынай таго, каб у дзень успаміну святога адзначаць таксама Сусветны дзень (абароны) жывёл.

У сувязі з гэтым у мінулую нядзелю, 4 кастрычніка, у гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі) біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў хатніх гадаванцаў, якіх прывялі з сабой мясцовыя вернікі. Убачыць, як адбывалася асвячэнне сабак, катоў, грызуноў і чарапах, можна ў фотагалерэі [2].

phoca_thumb_l_  4 [3] phoca_thumb_l_  13 [4]

grodnensis.by [5]