Біскуп Алег Буткевіч асвяціў у Гродне хатніх жывёл

phoca_thumb_l_  17Вядома, што неад’емнай складаючай жыцця і дзейнасці св. Францішка Асізскага былі ягоная любоў да ўсяго існага, замілаванне навакольным светам і распаўсюджванне ідэі братэрства з кожнай жывой істотай. Усё гэта стала прычынай таго, каб у дзень успаміну святога адзначаць таксама Сусветны дзень (абароны) жывёл.

У сувязі з гэтым у мінулую нядзелю, 4 кастрычніка, у гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі) біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў хатніх гадаванцаў, якіх прывялі з сабой мясцовыя вернікі. Убачыць, як адбывалася асвячэнне сабак, катоў, грызуноў і чарапах, можна ў фотагалерэі.

phoca_thumb_l_  4 phoca_thumb_l_  13

grodnensis.by

для друку для друку