Біблія, якая ацалела пасля тэракту 11 верасня

bible«Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб, але, калі нехта ўдарыць нас у правую шчаку, то трэба падставіць левую» (Мц 5, 38-39).

Біблія складаецца з вялікай колькасці раздзелаў і вершаў, аднак менавіта гэтыя словы з Нагорнай пропаведзі Хрыста можна прачытаць у Святым Пісанні, якое ўваходзіць у экспазіцыю мемарыяльнага комплексу «Ground Zero» на месцы Сусветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку.

Біблію, разгорнутую менавіта на гэтых словах, застылай у расплаўленым кавалку сталі, знайшлі праз некалькі месяцаў пасля тэракту 11 верасня пад заваламі паўднёвай вежы, паведамляе ucatholic.com. Пажарны, які знайшоў кнігу, паклікаў фатографа, і гэты момант удалося захаваць на плёнцы. «Знішчаную, абгарэлую і пакрытую брудам Біблію я атрымаў з клапатлівых рук чалавека, які яе знайшоў. Ён ведаў, што я збіраю памяткі, звязаныя з трагедыяй, — кажа фатограф Мееровіч. — Я вельмі здзівіўся, калі ўбачыў словы, на якіх была адкрыта Біблія. Я зразумеў, што пасланне з Бібліі — вечнае, яно прамаўляе да людзей канкрэтнай эпохі ў адказ на канкрэтныя падзеі».

для друку для друку