Біблійны курс «Эмаўс» пройдзе ў Оршы

Рэкалекцыйны дом святога Юзафа ў Оршы запрашае на заняткі па вывучэнні Бібліі. 23-25 кастрычніка адбудзецца курс “Эмаўс”. 

Біблійны курс «Эмаўс» – гэта не столькі рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым Словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнню Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблія, сшытак).

Курс праводзяць доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Ілля Саўчанка МІС.

Пачатак: пятніца, 18.00.
Заканчэнне: нядзеля, 17.30.

Запіс абавязковы і трывае да 19 кастрычніка (панядзелак) па тэл.: +375(33) 661-21-47.

Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6.

для друку для друку