Біблійны курс «Эмаус» пройдзе ў Оршы 25-27 лістапада

Reading_Bible1Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» запрашае на біблійны курс «Эмаус», які пройдзе ў Оршы 25-27 лістапада. Курс будзе прысвечаны Евангеллю паводле ЯНа. Праводзіць курс будзе Уладзіслаў Валаховіч, пры ўдзеле а. Аляксандра Жарнасека МІС.

Арганізатары адзначаюць, што курс «Эмаус» — гэта не рэкалекцыі, а менавіта вучоба, прычым не толькі тэорыя, але і паглыбленне ў Біблію, як жывое Слова, і просяць удзельнікаў курсу падрыхтавацца на працу, а не на доўгія духоўныя размовы-споведзі ці вырашэнне глабальных духоўных праблемаў.

У далейшым такія курсы плануюцца раз у квартал.

Праграма:

25 лістапада, пятніца
18.00 — святая Імша;
19.00 — вячэра;
20.00 — уводзіны;
21.00 — Lectio Divina;

26 лістапада, субота
08.00 — святая Імша;
08.45 — сняданне;
09.45 — лекцыя;
11.15 — Lectio Divina;
12.00 — лекцыя;
13.00 — абед;
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;
15.30 — лекцыя;
17.00–19.00 — чытанне Слова (самастойнае чытанне Божага слова);
19.00 — вячэра;
20.00 — Lectio Divina;
21.00 — Адарацыя, магчымасць споведзі;

27 лістапада, нядзеля
07.30 — ранішняя малітва;
08.00 — сняданне;
09.00 — рэфлексія;
10.00 — Lectio Divina;
11.00 — святая Імша;
13.00 — абед;
15.00 — лекцыя;
16.00 — лекцыя;
17.00 — “Торба з сабой” (заданні для самастойнай працы, каментары, якія Кнігі Бібліі прачытаць і т.д.);
17.30 — вячэра.

Курс абавязвае да ўдзелу ад пачатку да канца. Таму неабходна планаваць ад’езд пасля ўсіх пунктаў праграмы.

На курс нельга браць з сабой дзяцей да 10 год.

З сабой абавязкова ўзяць Біблію, ручку, сшытак і асабістыя рэчы.

Запіс на курс — да 10 лістапада.
Ахвяраванне за курс з харчаваннем і пражываннем — 30 руб.

Кантакты:  +375293601715, +375298122276, prolife.belarus@gmail.com

для друку для друку