Біблійны курс «Эмаўс» пройдзе ў Оршы

З 19 па 21 мая ў Оршы адбудзецца біблійны курс «Эмаўс». Тэма: Патрыярхі.
Курс праводзяць: доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Аляксандр Жарнасек МІС

Біблійны Курс «Эмаўс» – гэта не столькі рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым Словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнню Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблія, сшытак).

Паколькі курс вымагае шмат працы і засяроджанасці, то ўдзел з дзецьмі пакуль не прадугледжваецца.

Запіс трывае да 17 мая (чацвер)

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 713 02 33 (а. Аляксандр)

для друку для друку