Бежанцы ратуюць рукапісы ад знішчэння

Па меншай меры 10 іракскіх уцекачоў, якія знаходзяцца ў сталіцы Курдыстана, займаюцца рэстаўрацыяй манускрыптаў і антыкварных кніг, паведамляе KAI. Хрысціяне і мусульмане ўжо некалькі гадоў прымаюць удзел у гэтай ініцыятыве.

Каманда, якая сёння працуе ў Эрбіле — ужо пятая група, падрыхтаваная для гэтай мэты. Працу над тэкстамі, якія складаюць культурную спадчыну Ірака, каардынуюць дамініканцы, у прыватнасці а. Наджыб Міхаіл.

Манах пачаў ратаваць старажытныя кнігі ад знішчэння ў 2007 годзе. Размясціўшы старажытныя арамейскія, арабскія і армянскія тэксты ў Каракошы (Бахдзіда), ён збярог іх ад джыхадзістаў, якія заходзяць у Масул. Пасля сямі гадоў праз усе вялікія асцярогі ад дзеянняў ісламістаў неабходна было перавезці кнігі з гэтага вялікага хрысціянскага горада ў Іраку да Эрбіля. «Дзякуючы намаганням бежанцаў мы зможам захаваць важную частку іракскай культурнай спадчыны ад знішчэння», — падкрэслівае а. Міхаіл.

для друку для друку