«Без усмешак не ўваходзіць!»: каляднае свята для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшло ў Віцебску

Пад такім дэвізам БКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі правяло Каляднае свята для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Адкрыў Калядны баль біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён пажадаў кожнаму ўдзельніку здароўя, міру, дабра і Божага благаслаўлення.

На працягу ўсяго свята гучала музыка і радасныя песні. Валанцёры праводзілі конкурсы.

Па завяршэнні свята кожны атрымаў салодкі падарунак.

Антаніна Палінская, caritas-vitebsk.by

для друку для друку