Беларусы запусцілі ў сацсетцы флэшмоб ‪#‎МаяПершаяБіблія‬

У 500-ю гадавіну першай беларускай друкаванай кнігі — Бібліі — вернікі запусцілі ў Фэйсбуку флэшмоб #‎МаяПершаяБіблія. Ідэя ўзнікла пасля таго, як хрысціянскі блогер Mikalai Malaščonak 14 кастрычніка апублікаваў здымак кішэннага Святога Пісання з подпісам:

— Мая першая Біблія! Дробныя літары, крохкі пераплёт, старонкі трэба трымаць двума рукамі, але, нягледзячы на ўсё гэта — адна з самых дарагіх для мяне рэчаў. І вы ніколі ў жыцці не здагадаецеся, як яна да мяне патрапіла! Таму што раздалі нам гэтыя кніжачкі прама на ўроку ў 2-м класе звычайнай мінскай школы! Складана і ўявіць сёння, якім было б маё жыццё без гэтай маленечкай сіняй кніжачкі… А як патрапіла да вас ваша першая Біблія? Дзяліцеся сваімі гісторыямі ў каментарах!

За суткі пост атрымаў каля 140 водгукаў і звыш 20 каментароў, у якіх вернікі пачалі дзяліцца сваімі гісторыямі знаёмства з Бібліяй. А адна з карыстальніц сацсеткі прапанавала запусціць у Фэйсбуку флэшмоб #‎МаяПершаяБіблія і апублікавала з такім хэштэгам паведамленне з фота свайго першага Святога Пісання.

katolik.life

для друку для друку